Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Устав

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта 23.11.2020 №1802

                                                                                

 

 

 

СТАТУТ

 

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Малецкая сярэдняя  школа”

Бярозаўскага раёна

 

УСТАВ

 

Государственного учреждения образования

“Малечская средняя  школа”

Березовского района

(новая рэдакцыя)

Раздзел 1. Агульныя палажэнні

1.Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Малецкая сярэдняя  школа"  перайменавана з Дзяржаўнай установы адукацыі “Малецкая дзіцячы сад-сярэдняя школа”, зарэгістраванай 25 ліпеня 2006 года Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 2904722833, з'яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, у якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на ўзроўнях дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным стане, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйная праграма прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў, можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту .

2.Комплекс створаны ў форме ўстановы на падставе дзяржаўнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.

3.Маёмасць Комплекса знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці і замацоўваецца за Комплексам па праве аператыўнага ўпраўлення.

Паўнамоцтвы ўласніка маёмасці выконвае Бярозаўскі раённы Савет дэпутатаў (далей – Уласнік). Упаўнаважаны іморган па кіраванні і распараджэнні маёмасцю – Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Упаўнаважаны орган).

Галіновым органам кіравання Комплекса з'яўляецца аддзел па адукацыі Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Орган кіравання).

4.Комплекс з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе.

Комплекс мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай. Комплекс мае свой разліковы рахунак і іншыя рахункі ў банках РБ.

5.У сваёй дзейнасці Комплекс кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", дэкрэтамі,указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, а таксама дадзеным Статутам.

Змяненні і дапаўненні ў Статут Комплекса ўносяцца і зацвярджаюцца заснавальнікам.

6.Месца знаходжання Комплекса: 225245, аг.Малеч Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, вуліца Савецкая, 27а.

7.Поўная назва школы:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Малецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа" Бярозаўскага раёна;

на рускай мове – Государственное учреждение образования «Малечский учебно-педагогический комплекс ясли-сад-средняя школа» Березовского района.

8.Скарочаная назва школы:

на беларускай мове: Малецкі ВПК яслі-сад-СШ Бярозаўскага раёна;

на рускай мове: Малечский УПК ясли-сад-СШ Березовского района.

 

Раздзел 2. Прадмет, асноўная мэта і асноўныя задачы дзейнасці Комплекса

9.Прадметам дзейнасці Комплекса з'яўляецца рэалізацыя праграм дашкольнай, пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі. Дзейнасць Комплекса накіравана на:

-фарміраванне агульнай культуры навучання на аснове засваення абавязковага мінімуму зместу агульнаадукацыйных праграм;

-дасягненне навучэнцамі адпаведнага адукацыйнага ўзроўню;

-павышэнне ролі адукацыі, пабудаванай на прынцыпах гуманізму і пераўтварэння вучня ў суб'ект адукацыйнага працэсу;

-абнаўленне структуры і зместу адукацыі, узмацненне яе значэння за кошт паглыблення спецыялізацыі і сувязі з навукай;

-прымяненне новых тэхналогій навучання і выхавання, адапціраванне да псіхолага-педагагічных параметраў дзяцей;

-ранняе выяўленне, прагназаванне і праграміраванне развіцця таленавітых дзяцей, усебаковая падтрымка працэсу іх творчай рэалізацыі;

-аднаўленне ў вясковых дзяцей сялянскага: навучанне гаспадарыць на зямлі, прывядзенне іх дзеянняў у адпаведнасць з законамі прыроды, элементарнае прагназаванне вынікаў сваёй працы на зямлі, уменне даваць абгрунтаванні па ўсіх відах работ, весці гаспадарку рупліва, не забываючы аб тым, што і для наступных пакаленняў асноўным сродкам сельскагаспадарчай дзейнасці будзе зямля;

-пераасэнсаванне стаўлення да працоўнага навучання вучняў, каб зрабіць яго практычным, творчым, даследчым; адраджэнне ў школьнай майстэрні нацыянальных рамёстваў, развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пераўтварэнне школы ў агракультурны цэнтр на весцы;

-павышэнне экалагічнай культуры, забеспячэнне аховы прыроднага наваколля; добраўпарадкаванне школы і вёскі, навучанне дзяцей і іх бацькоў весці гаспадарчую дзейнасць, займацца адукацыяй і навучаннем у школе з найменшай шкодай для здароўя.

10.Асноўнай мэтай дзейнасці Комплекса з'яўляецца рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў, фарміраванне адукаванай, сацыяльна-духоўнайі маральна сталай творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям'і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

11.Асноўнымі задачамі Комплекса з'яўляюцца:

- ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей;

-выяўленне і ацэнка інтэлектуальных, псіхалагічных, фізічных і сацыяльных якасцей дзяцей на аснове ўсебаковага дыягнасціравання;

-адбор здольных, таленавітых дзяцей і стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнага развіцця ў ходзе вучэбна-выхаваўчага працэсу;

-канструяванне сучасных тэхналогій навучання і прымяненне іх да зместу і структуры вучэбнага плана, узроставых і разумовых параметраў дзіцяці;

-карэкцыя зместу і структуры вучэбных планаў у адпаведнасці з развіццем грамадства і чалавека;

-стварэнне ўмоў для адбору, падрыхтоўкі і ўдасканалення прафесійнага майстэрства настаўнікаў і выхавацеляў, павышэння эфектыўнасці педагагічнай працы;

-стварэнне абгрунтаваных крытэрый ацэнкі педагагічнай дзейнасці і стварэнне эфектыўнай сістэмы кіравання вучэбна-выхаваўчым працэсам;

-развіцце навукова-даследчай і эксперыментальнай дзейнасці ў цесным кантакце з ВНУ і абласным інстытутам развіцця адукацыі;

-выхаванне вучняў на агульначалавечых каштоўнасцях, павагі да культуры Рэспублікі Беларусь і традыцый усіх краін і народаў;

-выхаванне моладзі як свядомых грамадзян РБ;

-выхаванне паважлівых адносін да чалавека, увагі да яго інтарэсаў і права незалежнай самарэалізацыі сваіх здольнасцей;

-садзейнічанне ўмацаванню сям'і і павышэнню яе ролі ў вырашэнні вучэбна-выхаваўчых пытанняў, забеспячэнне падрыхтоўкі моладзі да выканання бацькоўскіх абавязкаў;

-сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя дзяцей да ўмоў жыцця канкрэтнага чалавека;

-забеспячэнне адзінства навучання і выхавання, іх пераемнасць і неперарыўнасць;

-аказанне дапамогі дарослым у атрыманні імі неабходных псіхолага-педагагічных ведаў і навыкаў;

-павышэнне эфектыўнасці выхавання праз узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, культурна-асветніцкімі і іншымі ўстановамі і арганізацыямі;

-забеспячэнне экалагічнай накіраванасці выхавання, асэнсаванне выпускнікамі Комплекса сваёй ролі і месца ў навакольным асяроддзі;

-выхаванне здаровага ладу жыцця.

12. Вучэбна-педагагічны комплекс:

- будуе свае адносіны з сям’ёй па пытаннях выхавання і навучання выхавальнікаў і вучняў па прынцыпах супрацоўніцтва;

- узаемадзейнічае з установамі дадатковай адукацыі, дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;

- падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

У вучэбна-педагагічным комплесе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, супярэчаць заканадаўству, дзейнасць рэлігіёзных арганізацый.

13.Комплекс ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

85100- дашкольная адукацыя:

 85200- агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай

сярэдняй адукацыі);

     85310-агульная сярэдняя адукацыя (другая ступень агульнай

  сярэдняй адукацыі).

01111-  вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур;

01131- вырошчванне бульбы;

01139- вырошчванне  гародніны, бахчавых, карняплодных,  

             клубняплодных культур;

01192- вырошчванне кветак.

Дзейнасць, якая падлягае ліцэнзаванню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца толькі пасля атрымання адпаведнай ліцэнзіі.

 

Раздзел 3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу

14. Агульная сярэдняя адукацыя ўключае ў сябе тры прыступкі:

I ступень - пачатковая адукацыя (I - IV класы);

II ступень - базавая адукацыя (V - IX класы);

III ступень - сярэдняя адукацыя (X - XI класы);

I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную базавую адукацыю.

I, II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць агульную сярэднюю адукацыю.

 

14.1.На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі. Пачатковая адукацыя дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

14.2.На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі.

Агульная базавая адукацыя дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі. 

Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з'яўляецца абавязковым.

14.3.На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі.

Агульная сярэдняя адукацыя дае права на працяг адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.

Парадак уліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

14.4. Тэрмін атрымання адукацыі:

- дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па медыцынскіх паказаннях або па меркаванні законных прадстаўнікоў выхаванцаў;

- агульнай базавай адукацыі складае дзевяць гадоў;

- агульнай сярэдняй адукацыі складае адзінаццаць гадоў.

14.5.Тэрміны навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складаюць:

- на I ступені - чатыры гады;

- на II ступені-пяць гадоў;

- на III ступені-два гады.

14.6.Дашкольная ўстанова працуе з пяцідзённым працоўным тыднем (за выключэннем дзён дзяржаўных святаў) і 10,5 гадзінным рэжымам знаходжання дзяцей. Адукацыйны працэс пры навучанні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень (субота) для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў.

14.7.Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў рознаўзроставых групах (ад 1 года да 7 гадоў).

14.8.Вывучэнне вучэбных прадметаў у вучэбна-педагагічным комплексе ажыццяўляецца на базавым узроўні.

Навучэнцы з улікам меркавання іх бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцей, жаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні ў межах устаноўленага тыпавым вучэбным планам колькасці вучэбных гадзін.

Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні могуць стварацца ў вучэбна-педагагічным комплексе на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Пералік вучэбных прадметаў, якія могуць вывучацца на павышаным узроўні, вызначаецца дырэктарам вучэбна-педагагічнага комплексу па ўзгадненні з заснавальнікам у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам.

14.9.На III ступені могуць функцыянаваць класы з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні (профільныя класы) і класы, у якіх усе навучальныя прадметы вывучаюцца на базавым узроўні (базавыя класы).

14.10.У вучэбна-педагагічным комплексе могуць функцыянаваць профільныя класы прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне педагагічных, сельскагаспадарчых (аграрных), спартыўна-педагагічных спецыяльнасцей, спецыяльнасцей дзяржаўных органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншых спецыяльнасцей.

У названых класах навучэнцы вывучаюць на павышаным узроўні асобныя навучальныя прадметы (профільныя прадметы) і дадаткова засвойваюць змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў.

  1. Пачатак і заканчэнне навучальнага года вызначаецца Міністэрствам адукацыі. Навучальныя заняткі ў школе ажыццяўляюцца з 1 верасня да 1 чэрвеня. Калі названыя даты прыпадаюць на нерабочы дзень, то пачатак (заканчэнне) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) працоўны дзень.
  2. Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У перыяд канікул праводзіцца толькі фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная праца з выхаванцамі. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца восеньскія, зімовыя, вясновыя і летнія канікулы. Пачатак і працягласць канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для вучняў I і II класаў у трэцяй чвэрці (3 тыдзень лютага месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю  ў 1 тыдзень.

 

17.Харчаванне навучэнцаў у вучэбна-педагагічным комплексе арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (беражлівае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам. Харчаванне выхаванцаў арганізуецца па графіку, зацверджанаму дырэктарам.

18. Форма атрымання адукацыі ў вучэбна - педагагічным комплексе-вочная (дзённая). Адукацыйны працэс па рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізаваны:

18.1. у вучэбна-педагагічным комплексе;

18.2. пры хатнім навучанні;

18.3. у арганізацыях аховы здароўя;

18.4. у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ці ў выпадках і парадку, якія вызначаюцца палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі або яго выглядзе.

Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць вучэбна-педагагічны комплекс, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома. Пералік медыцынскіх паказчыкаў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

19.Пры правядзенні прамежкавай і выніковай атэстацыі ажыццяўляецца ацэнка паводзін вучняў, якая выражаецца наступнымі характарыстыкамі: "прыкладныя", "здавальняючыя", "нездавальняючыя". Крытэрыі ацэнкі паводзін навучэнцаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

20.Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Працоўная дзейнасць навучэнца можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, іншую занятасць на базе вучэбна-педагагічнага комплексу (па ўзгадненні з раённым цэнтрам занятасці насельніцтва) і часовае працаўладкаванне ў канікулярны час.

Часовае працаўладкаванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

22. Перавод (накіраванне) навучэнцаў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыя.

  1. Арганізацыя і функцыянаванне пунктаў карэкцыйна-развіваючай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  2. Педагагічны савет вучэбна-педагагічнага комплекса можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.

25. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.

У 1 і 2 класах выкарыстоўваецца якасная ацэнка вынікаў засваення навучальнай праграмы. У наступных класах вынікі ацэньваюцца па 10-бальнай сістэме.

У 3-11 класах вучням выстаўляюцца адзнакі за чвэрць і выніковыя за год.

У 9 і 11 класах выніковыя адзнакі выстаўляюцца з улікам экзаменацыйных адзнак.

Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі. Вучням, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучням, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе і прыкладных паводзінах – пасведчанне з адзнакай.

  1. Выпускнікам школы, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Выпускнікі школы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору. А выпускнікі, якія прадэманстравалі выдатныя веды ў вывучэнні асобных прадметаў – пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

27.Беларуская мова з'яўляецца асноўнай мовай навучання і выхавання ў Комплексе. Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў (англійская, нямецкая) з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобнай катэгорыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

28.Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца гульня, занятак. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу па рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія і іншыя формы. Вучэбныя заняткі могуць праводзіцца па зменах. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, практыка на вучэбна-доследным участку, вучэбна-палявыя зборы, грамадска - карысная праца.

29.Вучэбна-выхаваўчы працэс арганізуецца ў форме ўрокаў і розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы. У вучэбна-выхаваўчым працэсе выкарыстоўваюцца таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі, курсы па выбары, заняткі па інтарэсах, лекцыі, практычныя, семінарскія, лабараторныя і іншыя заняткі.

Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана, з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У першым класе дамашнія заданні не задаюцца. Працягласць урокаў у 1 класе – 35 мінут, 2-11 класах – 45 мінут.

30.Штодзённа колькасць і працягласць вучэбных заняткаў вызначаецца школьным раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам школы. Працягласць перапынкаў абумоўлена канкрэтнымі ўмовамі і неабходнасцю забеспячэння арганізацыі гарачага харчавання вучняў і іх актыўнага адпачынку. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца ў сям'і па індывідуальных вучэбных планах.

31.Метадычная работа ў Комплексе носіць калектыўны і індывідуальны характар і ажыццяўляецца педагагічным Саветам школы.

32. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца ў вучэбна-педагагічным комплексе. У вучэбна-педагагічным комплексе ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, якая дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

Раздзел 4. Правы і адказнасць Комплекса

  1. Комплекс ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

33.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

33.2. фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

33.3.ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы,у тым ліку гаспадарчую дзейнасць (аказанне фізічным і юрыдычным асобам платных паслуг ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

33.4.удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

33.5. ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факта іх выдачы;

33.6. уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;

33.7.ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

33.8.аказваць паслугі ў сферы адукацыі на платнай аснове. Умовы аказання платных паслуг вызначаюцца дагаворам.

34. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

34.1. якасць адукацыі;

34.2.распрацоўку і зацверджанне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;

34.3.падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Бярозаўскага райвыканкама, павышэнне іх кваліфікацыі;

34.4.матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

34.5.стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

34.6.распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку вучэбна-педагагічнага комплексу;

34.7.маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў вучэбна-педагагічнага комплексу;

34.8.садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

 

Раздзел V. Патрабаванні пры прыёме навучэнцаў у вучэбна-педагагічны комплекс

35. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком. Прыём навучэнцаў у вучэбна-педагагічны комплекс афармляецца загадам дырэктара.

36. У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

36.1. У першы клас вучэбна-педагагічнага комплекса прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за ўстановай рашэннем Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта. Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, які замацаваны за вучэбна-педагагічным комплексам, могуць быць залічаны пры наяўнасці свабодных месцаў.

36.2. Навучанне і выхаванне вучняў I класа можа ажыццяўляцца, пры наяўнасці ўмоў, на базе ўстаноў дашкольнай адукацыі па рашэнні мясцовага выканаўчага і распараджаючага органа. Адукацыйны працэс у гэтых класах ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі вучэбна-педагагічнага комплексу.

36.3.У дашкольную ўстанову прымаюцца дзеці, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Залічэнне дзяцей ажыццяўляецца пры наяўнасці наступных дакументаў: заявы бацькоў або законных прадстаўнікоў дзіцяці; накірункі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распараджаючым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі; пасведчання аб нараджэнні дзіцяці; медыцынскага заключэння аб стане здароўя дзіцяці; даведкі аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі.

37. Прыём асоб для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў спецыялізаваных па спорце класах комплексу ажыццяўляецца на падставе праверкі здольнасцяў да занятку асобным відам спорту пры адсутнасці супрацьпаказанняў да заняткаў спортам, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

 

Раздзел 5. Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

  1. Удзельнікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Комплексе з'яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі.

39.Забараняецца адлічэнне з Комплекса вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі па прычыне іх непаспяховасці.

Вучні, якія дасягнулі 15 гадоў, могуць быць выключаны з Комплекса ў крайнім выпадку за грубае парушэнне сваіх абавязкаў рашэннем Савета школы па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі са згоды органа апекі.

  1. Комплекс не павінен перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, калі на гэта ёсць згода апошняй.

41.У Комплекс можа быць прыняты ў адпаведны клас пры наяўнасці акадэмічнай даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго адлічаны, або пакінуў навучанне ва ўстанове, што забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе Комплекса і здае выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы ва ўстаноўленым парадку.

42.Вучні:

42.1.Маюць права:

-на бясплатную адукацыю;

-на забеспячэнне ўмовамі, неабходнымі для якаснай вучобы і заняткаў па інтарэсах;

-на асновы жыццезабеспячэння, якаснае харчаванне, медыцынскае абслугоўванне, ахову здароўя і жыцця;

-на выбар тэмпаў праходжання школьных прадметаў і курсаў;

-на адпачынак у перапынках паміж урокамі;

-на абарону гонару і правоў асобы;

-на маральную, духоўную, псіхалагічную і грамадскую дапамогу;

-быць выбраным у Савет школы; прымаць удзел у яго рабоце;

-на выбар прадметаў для паглыбленага вывучэння, а таксама для пазакласных дадатковых заняткаў, заняткаў па інтарэсах, факультатываў, курсаў па выбары;

-на ініцыятыву ў любой вобласці дзейнасці Комплекса;

-прымаць удзел ва ўтварэнні і ў рабоце арганізацый вучнёўскага самакіравання;

-удзельнічаць у пазашкольных і пазакласных занятках, конкурсах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі, магчымасцямі, уменнямі;

-выражаць думкі і меркаванні, якія датычацца вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Комплексе і атрымаць на іх тлумачэнні і адказы з боку адміністрацыі, настаўнікаў;

-выказваць педагагічным работнікам свае просьбы і атрымліваць на іх адказы па сутнасці і адпаведную дапамогу;

-выказваць меркаванні наконт назначэння класнага кіраўніка;

-адкрыта выказваць меркаванні, якія тычацца жыцця Комплекса, класа, вучнёўскага калектыву, дзейнасці педагагічных работнікаў Комплекса;

-звяртацца ў Савет школы з просьбай аб пераглядзе прынятага рашэння;

-на аб'ектыўную, адкрытую ацэнку ведаў, уменняў і навыкаў;

-на магчымасць выпраўлення нездавальняючай адзнакі да пачатку наступнай чвэрці і да заканчэння навучальнага года.

42.2.Абавязаны:

-выконваць Статут Комплекса;

-праяўляць павагу да настаўнікаў і іншых работнікаў Комплекса, падпарадкоўвацца загадам кіраўнікаКомплекса і яго намеснікам, Савету школы, педагагічнаму Савету, настаўнікам і выхавацелям, а таксама пастановам органаў вучнёўскага самакіравання;

-вырашаць спорныя пытанні на аснове патрабаванняў Статута;

-культурна паводзіць сябе ў Комплексе і па-за яго межамі, клапаціцца аб захаванні культурнай спадчыны Комплекса, дзейнічаць на карысць школьнага калектыву, клапаціцца аб гонары і аўтарытэце навучальнай установы, падтрымліваць і развіваць яе традыцыі, удзельнічаць у стварэнні эстэтычнага выгляду Комплекса, падтрымліваць у чысціні і парадку яе памяшканні і тэрыторыю;

-рацыянальна выкарыстоўваць вучэбны час, старанна працаваць на ўроку, сістэматычна рыхтавацца да заняткаў, якасна засвойваць праграмны матэрыял, авалодваць навыкамі самаадукацыі, самавыхавання;

-удасканальваць свае эстэтычныя патрабаванні, па магчымасці наведваць канцэрты, выставы;

-паважаць, падтрымліваць і развіваць культурныя традыцыі Комплекса;

-весці здаровы лад жыцця: не курыць, не ўжываць алкагольныя напоі, наркатычныя рэчывы, займацца фізкультурай,клапаціцца аб здароўі і бяспецы ўласнага жыцця і жыцця сваіх таварышаў; ведаць і выконваць правілы тэхнікі бяспекі на ўроках, пазашкольных і пазакласных мерапрыемствах, дарожнага руху, паводзін на вадзе, у транспарце, у час паходаў, а таксама правілы супрацьпажарнай бяспекі;

-прытрымлівацца класічнага (дзелавога) стылю адзення;

-не карыстацца ў вучэбны час мабільнымі тэлефонамі, ноўтбукамі, планшэтамі і іншымі электроннымі тэхнічнымі сродкамі;

-добрасумленна выконваць атрыманыя заданні і даручэнні, іншыя абавязкі па ўнутрышкольным самаабслугоўванні (дзяжурства, санітарная ўборка памяшканняў, тэрыторыі,іх эстэтычнага добраўпарадкавання і афармлення);

-папраўляць нанесеную Комплексу шкоду;

-аказваць супраціўленне праяўленню грубіянства і вульгарнасці, актыўнаму бескультур'ю;

-праяўляць павагу да дарослых, сваіх бацькоў, блізкіх, клапаціцца аб малодшых па ўзросце, апякаць іх і навучаць дабрыні;

-праяўляць міласэрнасць да састарэлых, хворых, інвалідаў, аказваць ім пасільную дапамогу;

-развіваць дэмакратычныя традыцыі Комплекса, паважаць погляды і перакананні другіх людзей, быць церпялівымі і стрыманымі да праяўлення чалавечых слабасцей .

43. Педагагічныя работнікі:

43.1 маюць права на:

- абарону прафесійнага гонару і годнасці;

- забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

- творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

- доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў; -удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

-удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці вучэбна-педагагічнага комплексу;

- удзел у кіраванні вучэбна-педагагічным комплексам; - павышэнне кваліфікацыі;

- маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

- аб'яднанні ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднання, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

43.2. абавязаны:

- ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

- выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

- паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выхаванцаў;

- павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю; - весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

- выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

- праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

- прытрымлівацца дзелавога стылю адзення і выконваць правілы этыкету.

43.3.Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.

44. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі навучэнцаў вучэбна-педагагічнага комплексу: - могуць удзельнічаць у кіраванні вучэбна-педагагічным комплексам; - абавязаны несці адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі.

  1. Педагагічныя работнікі, навучэнцы, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў вучэбна-педагагічнага комплексу, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

 

Раздзел 6. Парадак кіравання дзейнасцю Комплекса

46.Кіраванне Комплексам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь: Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, дадзеным Статутам і будуецца на прынцыпах адзінакіравання і самакіравання.

Комплекс ўзначальвае кіраўнік, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне вучэбна-выхаваўчым працэсам і цякучай дзейнасцю Комплекса. Кіраўнік мае намеснікаў па вучэбнай і выхаваўчай рабоце.

Кіраўнік і яго намеснікі прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца з пасады аддзелам па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама. Кіраўнік уносіць у аддзел па адукацыі прапановы аб прызначэнні або вызваленні з пасады сваіх намеснікаў.

  1. Кіраўнік Комплекса нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Комплекса ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

48. Кіраўнік Комплекса ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу, праводзіць тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы; прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку тэхнічны і абслугоўваючы персанал Комплекса; размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам; набывае, арандуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму і наяўнаму разліку; выдае даверанасці; заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Комплекса на выкананне розных відаў работ па бягучым рамонту Комплекса, афармленні і гаспадарчым утрыманні яе памяшканняў, збудаванняў і інш.; заключае дагаворы на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям; адмяняе рашэнні Савета Комплекса ў выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту і Палажэнню аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі; выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Комплекса.

49. Службовыя абавязкі кіраўніка Комплекса зацвярджаюцца аддзелам па адукацыі на аснове заканадаўства РБ.

50. У Комплексе ствараюцца органы самакіравання: педагагічны савет, савет Комплекса, апякунскі савет, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі, якія зацвярджае Міністэрства адукацыі.

51. Асноўнай задачай педагагічнага савета з'яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і інш.) і павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. Склад педагагічнага савета зацвярджае кіраўнік Комплекса.

Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Педагагічны савет прымае рашэнне аб стварэнні апякунскага савета Комплекса і аб спыненні яго дзейнасці.

52. 3 мэтай развіцця дэмакратычных асноў кіраўніцтва, ініцыятывы школьнага калектыву і бацькоў, павышэння іх уплыву на рашэнне арганізацыйна-педагагічных і іншых пытанняў функцыянавання і развіцця комплексу ствараецца савет Комплекса. Савет Комплекса выступае ў ролі вышэйшага органа самакіравання.

53. Савет Комплекса арганізуе сваю работу на падставе Статута Комплекса і Палажэння аб савеце Комплекса, зацверджаных Міністэрствам адукацыі. Рашэнні савета Комплекса, прынятыя ў рамках яго паўнамоцтваў і ў адпаведнасці з заканадаўствам, абавязковыя для выканання ўсімі членамі школьнага калектыву і бацькамі.

Колькасны склад Савета фарміруецца ў наступнай прапорцыі:

25% - прадстаўнікі навучэнцаў установы адукацыі, іх законных прадстаўнікоў; 75% - прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў установы адукацыі, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый - заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый. Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у групах, класах, аб'яднаннях па інтарэсах, іншых аб'яднаннях навучэнцаў. Прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у структурных падраздзяленнях.

Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый - заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.

Тэрмін паўнамоцтваў Савета 5 гадоў.

54. Вышэйшым органам кіравання Комплекса з'яўляецца канферэнцыя, якая праводзіцца не радзей аднаго разу ў год, дэлегатамі якой з'яўляюцца прадстаўнікі вучнёўскага, педагагічнага калектываў і бацькоў.

55. Канферэнцыя:

-выбірае адкрытым або тайным галасаваннем савет Комплекса, яго старшыню і намеснікаў, вызначае тэрміны іх паўнамоцтваў;

-зацвярджае асноўныя напрамкі развіцця Комплекса, размяркоўвае фінансавыя сродкі на ўзмацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.

56. У перыяд паміж канферэнцыямі вышэйшым органам самакіравання выступае савет Комплекса, які будуе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце Комплекса.

57. Спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць паміж саветам Комплекса і кіраўніком, рашаюцца на сходзе работнікаў Комплекса або аддзелам па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама.

58. Кантроль за дзейнасцю Комплекса ажыццяўляе аддзел па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама.

59. У Комплексе могуць стварацца настаўніцкія і вучнёўскія арганізацыі і аб'яднанні. Яны працуюць у адпаведнасці са сваімі статутамі і палажэннямі, якія не павінны супярэчыць дзеючаму заканадаўству і Статуту Комплекса.

60. Медыцынскае абслугоўванне вучняў ажыццяўляецца замацаваным за Комплексам медыцынскім работнікам Малецкай участковай бальніцы, які разам з адміністрацыяй Комплекса нясе адказнасць за здароўе і фізічнае развіццё дзяцей, захаванне санітарна-гігіенічных нормаў, рэжыму харчавання школьнікаў.

 

Раздзел 7. Парадак фарміравання штатаў і аплаты працы работнікаў Комплекса

61. Штатны расклад вучэбна-педагагічнага комплексу фарміруецца дзяржаўнай установай «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бярозаўскага раёна», сцвярджаецца начальнікам аддзела па адукацыі і рашэннем Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта штогод у студзені на каляндарны год. На працягу каляндарнага года ў штатны расклад могуць уносіцца змены, якія зацвярджаюцца загадамі начальніка аддзела па адукацыі.

62. Аплата працы ажыццяўляецца дзяржаўнай установай "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бярозаўскага раёна".

63. Дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу прадастаўляе ў дзяржаўную ўстанову «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бярозаўскага раёна» палажэнне аб аплаце працы работнікаў комплексу, узгодненае з прафсаюзам.

64. Кіраўніцтва аддзела адукацыі можа ўносіць прапановы аб прэміраванні работнікаў вучэбна-педагагічнага комплексу.

65. Працоўныя адносіны работнікаў у Комплексе рэгулююцца працоўнымі дагаворамі, кантрактамі, якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

66. Прыём на работу ў Комплекс, звальненне тэхнічных работнікаў, іншага абслугоўваючага персанала ажыццяўляецца кіраўніком.

67. Прыём на работу ў Комплекс, звальненне педагагічных кадраў, бібліятэкара, загадчыка гаспадаркі можа ажыццяўляць кіраўнік са згоды раеннага аддзела па адукацыі.

68. Аплата працы работнікаў Комплекса ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючымі ў Комплексе палажэннямі аб прэміраванні, надбаўках і даплатах.

 

Раздзел 8. Маёмасць і парадак фінансавання Комплекса

  1. Аддзел адукацыі Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта вылучае вучэбна-педагагічнаму комплексу неабходныя Яму будынкі і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі.

70. Маёмасць, перададзеная вучэбна-педагагічнаму комплексу, адносіцца да раённай камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яго аператыўным кіраванні. Вучэбна-педагагічны комплекс у дачыненні да замацаванай за ім маёмасці ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці права валодання, карыстання і распараджэння ім.    

71. Вучэбна-педагагічны комплекс можа мець у сваёй структуры структурныя падраздзяленні (бібліятэку, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-кансультатыўны пункт, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), рэсурсны цэнтр, вытворчую (вучэбна-вытворчую) майстэрню, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, лагер і інш.). Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, Статутам вучэбна-педагагічнага комплексу, Палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца дырэктарам вучэбна-педагагічнага комплексу. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, у вучэбна-педагагічным комплексе можа стварацца лагер. Памяшканні вучэбна-педагагічнага комплексу абсталеўваюцца неабходным вучэбна-наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і нормаў.

72. Маёмасць вучэбна-педагагічнага комплексу складае асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе.

73. Паўнамоцтвы ўласніка маёмасці ажыццяўляе Бярозаўскі раённы Савет дэпутатаў.

Упаўнаважаным органам па кіраванні і распараджэнні маёмасцю з'яўляецца Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт.

74. Маёмасць вучэбна-педагагічнага комплексу з'яўляецца непадзельнай і не можа быць размеркавана па ўкладах (долях, паях), у тым ліку паміж работнікамі вучэбна-педагагічнага комплексу.

75. Вучэбна-педагагічны комплекс не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаваным за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму па каштарысе.

76. Матэрыяльна-тэхнічная база вучэбна-педагагічнага комплексу фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання.

77.Фінансаванне вучэбна-педагагічнага комплексу ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго навучэнца для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне вучэбна-педагагічным комплексам дадатковых сродкаў не цягне за сабой зніжэнне нарматываў і памераў яго фінансавання з бюджэту.

78. Дадатковымі крыніцамі фінансавання вучэбна-педагагічнага комплексу з'яўляюцца:

78.1. даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг, арэнды памяшканняў;

78.2. добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

78.3. сродкі апякунскага савета;

78.4. іншыя крыніцы, незабароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Вучэбна-педагагічны комплекс можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.

80. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і зацвярджаецца кіраўніком дзяржаўнай установы "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бярозаўскага раёна".

 

  1. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне вучэбна-педагагічнага комплексу, улічваюцца і выдаткоўваюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

82. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбна-педагагічнага комплексу ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ X. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І КАНТРОЛЬ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ

83. Вучэбна-педагагічны комплекс уяўляе ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачнасць, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці ўпаўнаважанаму органу.

84.Дзяржаўная ўстанова "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бярозаўскага раёна" абслугоўвае вучэбна-педагагічны комплекс і выконвае ўскладзеныя на яго функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Дагаворам аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі.

85. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

86. Пісьмовая справаздачнасць вышэйшым органам кіравання адукацыі прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

87. Пісьмовая справаздачнасць вышэйшым органам кіравання адукацыі прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

88. За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадастаўлення службовыя асобы вучэбна-педагагічнага комплексу нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

89. Рэвізія дзейнасці вучэбна-педагагічнага комплексу праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

90. Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

 

РАЗДЗЕЛ XI. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ

 ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ

91. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя вучэбна-педагагічнага комплексу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

92. Заснавальнікам вучэбна-педагагічнага комплексу з'яўляецца раённы выканаўчы камітэт.

93. Рашэнне аб ліквідацыі вучэбна-педагагічнага комплексу прымаецца заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў такой ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

94. У выпадку спынення дзейнасці вучэбна - педагагічнага комплексу, заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам.

 

РАЗДЗЕЛ XII. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

95. Вучэбна-педагагічны комплекс мае права па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і агульнаадукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў навучэнцаў і інш.).

96. Вучэбна-педагагічны комплекс мае права па ўзгадненні з аддзелам па адукацыі Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнаадукацыйнымі) аб абмене педагагічнымі работнікамі і вучнямі, аб стварэнні сумесных (асацыятыўных) устаноў.

97. Міжнароднае супрацоўніцтва вучэбна-педагагічны комплекс ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

РАЗДЗЕЛ XIII. ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ І (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ

98. Унясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у Статут вучэбна-педагагічнага комплексу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.