Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.11.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 15 па 20 лістапада ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, падрыхтоўка сцэнарыяў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу, падбор відэа і аўдыязапісаў.

Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:

павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;

папулярызацыя беларускай мовы;

развiццё крэатыўных якасцей вучняў;

спрыянне самарэалiзацыi асобы;

развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;

развiццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці;

далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;

знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў;

вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;

папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;

удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;

выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцi з планам, якi быў зацверджаны на метадычным аб’яднанні настаўнікаў беларускай мовы i лiтаратуры.

На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі i вучні, адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне.

Трэба адзначыць, што для правядзення тыдня была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў, якая была размешчана на першым паверсе для вучняў.

Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здзейснілася, прайшло своечасова і высокаарганізавана.