Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.11.2023

Неделя белорусского языка и литературы

Целью проведения недели было совершенствование лингвистических, коммуникативных и речевых компетенций, приобщение учащихся к искусству слова, повышение их общей языковой культуры, развитие интеллектуального и творческого потенциала учащихся, воспитание патриотизма через пробуждение любви к художественному слову.


Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 13 па 18 лістапада 2023 года.


Дзень 1. Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які прайшоў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Акцыя “Фізкультхвілінкі па–беларуску” аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ўсіх прадметаў у гэты дзень праводзілі іх на беларускай мове, а фізкульхвілінкі, арыгінальныя і цікавыя, педагогі атрымлівалі пры ўваходзе ў школу. А яшчэ нельга было прайсці міма фотазоны “Інстаграм па-беларуску”, якая працуе на працягу ўсяго тыдня, як і выстава “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…” ў бібліятэцы. Музабоз – і нельга ўтрымацца, не кінуцца ў скокі на акцыі “Беларусь мая сінявокая”. Колькі сучасных танцавальных кампазіцый ёсць на беларускай мове!!! Адкрывайце сабе сваё, беларусы!

Дэвізам другога дня стаў слоган “Роднаму слову – прызнанне ў каханні”. У гэты дзень стартаваў і анлайн-чэлендж “Радзіма ў маім сэрцы”, у якім прынялі ўдзел тыя, хто ўмее не толькі бачыць прыгажосць, але і зафіксаваць гэтыя імгненні на фота, згадзіцеся, на нашай Бацькаўшчыне такіх мясцін многа-многа, яны паўсюль. Умець бачыць – таксама талент. Таксама, прайшоў конкурс на лепшага чытача. Вучні 8 і класа мелі магчымасць дакрануцца да беларускага слова праз вершы пісьменнікаў-землякоў.

Трэці дзень “Мова родная – мова модная”дадаў новых фарбаў Тыдню. Акцыя “Далучы сваю далонь” паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні на далоньках. Аказалася, што не так проста адкрываюцца “Скарбонкі мудрасці”, якія былі прадстаўлены ў выглядзе рэбусаў. Было цікава, але адгадак дакладных было не так і шмат.

Пачаўся чацвёрты дзень, дэвізам якога былі абраны радкі “Была. Ёсць. Буду” Вучняў захапіў цудоўны канал на ютубе - BAYBUS. #Развіццёвы і забаўляльны канал на беларускай мове. #Найлепшы сябра маленькіх гарэзаў і дарослых жэўжыкаў. #З клопатам і пяшчотай, з хітрыкамі ды цікавосткамі. Для вучняў 8-11 класаў ббыла арганізавана інтэлектуальная гульня "Слабое звяно". Вучні з задавальненнем паказалі сваю моц у веданні беларускай мовы, гісторыі і літаратуры

Пятніца прайшла пад дэвізам “Дызайн па-беларуску”. Пачаўся ён з конкурса  “Вокладка любімага твора”. Вочы разбягаліся, сэрца радавалася, гледзячы на такія арыгінальныя вокладкі.… Колькі таленавітых дзяцей і неабыякавых бацькоў ёсць у нашай школе! Мульціманія па-беларуску заваявала ўвагу самых маленькіх, але не менш разумных і т аленавітых вучняў нашай школы

Шосты дзень прайшоў пад дэвізам “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” і завяршыўся інтэрактыўнай гульнёй “БелаВеды”. Цікава было і дзецям, і дарослым адгадваць, што гэта такое ядуць і з чаго гатуюць ежу беларусы, што яны апранаюць, якім парфумам карыстаюцца. А калі на выхадзе яшчэ і вынеслі пару арыгінальных беларускіх слоў, данеслі іх дадому, расказалі бацькам, то, напэўна запомнілі, што мы – БЕЛАРУСЫ. Што мы – самабытны, таленавіты народ.

І Вы, калі ласка, зрабіце адкрыццё, якое зрабіў нам, беларусам, прарок Караткевіч: “ На Беларусі Бог жыве. І давеку няхай жыве!” І ў нас ёсць усё, каб шчаслівымі быць!